Новости
на нядзелю 10.12.2017
Сёння - 2 Нядзеля Адвэнта. Дыяцэзыяльны дзень малітвы за дабрадзеяў. 13.12 -ср- успамін св. Луцыі, дзевы і мучаніцы. 14.12 -чц- успамін св. Яна ад Крыжа, Святара і Доктара Касцёла. 17.12 -ндз- 3 Нядзеля Адвэнта. Пасля кожнай Святой Імшы благаслаўленне мамаў чакаючых патомства. РАРАТЫ ў кожны аўторак і чацвер у 6.45. Запрашаем.
Добавлено: 09.12.2017 21:15 | 13 0
РАРАТЫ
Добавлено: 02.12.2017 22:03 | 16 0
на нядзелю 03.12.2017
Сёння - 1 Нядзеля Адвэнта. Молімся аб пабожным перажыванні гэтага часу. 1 нядзеля месяца - адарацыйная. Адарацыя ў 8.00 і ў 12.30. Пасля Святой Імшы ў 11.00 – благаслаўленне для дзяцей. Пасля Святой Імшы ў 13.00 змена ружанцовых таямнічкаў. 05.12 -аў- Гадавіна асвячэння Катэдральнай Базылікі ў Гродне. 07.12 -чц- успамін св. Амбражэя, Біскупа і Доктара Касцёла. 1 чацвер месяца. Молімся аб новых і перад усім святых пакліканнях да святарства і манаства. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў 17.30. 08.12 -пц- Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП. Урачыстасць абавязковая. Святая Імша ў 9.00, 13.00 і 18.00. 10.12 -ндз- 2 Нядзеля Адвэнта. Дыяцэзыяльны дзень малітвы за дабрадзеяў. 08.12 -пц- Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП. У Катэдры ў 12.00 гадз. Дыяканскія пасвячэнні. Молімся за кандыдатаў. РАРАТЫ ў кожны аўторак і чацвер у 6.45. Запрашаем. Спатканне для моладзі пасля Вячэрняй Святой Імшы.
Добавлено: 02.12.2017 22:01 | 17 0
на нядзелю 24.09.2017
У гэтым тыдні: 27.09 -ср- успамін св. Вінцэнта а Паўлё, святара. Пачатак перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай у нашай парафіі. 28.09 -чц- успамін св. Вацлава, Мучаніка. Заканчэнне перэгрынацыі. 29.09 -пц- свята св. Арханёлаў: Міхала, Габрыэля і Рафала. Св. Міхал з’яўляецца апякунам Касцёла на Беларусі. Молімся за Пастыраў і Божы Люд. 30.09 -сб- успамін св. Гераніма, святара і Доктара Касцёла. 01.10 -ндз- 1 нядзеля месяца - адарацыйная. Адарацыя ў 8.00 і ў 12.30. Пасля Святой Імшы ў 11.00 – благаслаўленне для дзяцей. Пасля Святой Імшы ў 13.00 змена ружанцовых таямнічкаў. Дзень малітваў за прафесараў, настаўнікаў, выхаваўцаў і катэхэтаў на Беларусі. Пачатак ружанцовага месяца. ружанец у нашым касцёле ў кожны дзень у 17.15. У нядзелю ў 12.30. Заахвочваем таксама маліцца на ружанцы дома, калі хто не можа прыйсці да касцёла. За малітву на ружынцы (5 таямніц) з разважаннем можна атрымаць цалкавіты адпуст.
Добавлено: 23.09.2017 22:52 | 82 0
на нядзелю 10.09.2017
У гэтым тыдні: 13.09 –ср- успамін св. Яна Хрызастома, Бп і Доктара Касцёла. 14.09 -чц- свята Узвышэння Святога Крыжа. Святая Імша ў 9.00 і 18.00. У парафіі Пабэрнардынскай - адпуст. 15.09 -пц- успамін Маці Божай Балеснай. 16.09 -сб- успамін св. Карнэлія (Папы) і Цыпрыяна (Бп). Ад 12.09 распачнем катэхэзу. 17.09 - У наступную нядзелю з касцёла Айцоў Францішканаў вырушае пешая пілігрымка ў санктуарый Маці Божай у Капцёўцы. Гэтая пілігрымка звязана з пачаткам новага навучальнага года. Таму запрашаем прыняць удзел усіх вучняў, студэнтаў, настаўнікаў і выхаваўцаў. Парадак пілігрымкі размешчаны пры выхадзе з Капліцы. З прадстаўнікамі нашай парафіі пойдзе с. Ідалія, якая таксама вядзе катэхэзы - навукі рэлігіі - у нашай парафіі. Пілігрымка выходзіць ад францішканскага касцёла.
Добавлено: 09.09.2017 20:21 | 103 0
123> >>
Авторизация
Логин Пароль
Последнее
Популярное