Святы Айцец да кубінскай моладзі: не бойцеся марыць
Святы Айцец да кубінскай моладзі: не бойцеся марыць

20 верасня 2015 г., у гаванскім культурным цэнтры імя кс. Фелікса Варэлы, папа Францішак сустрэўся з кубінскай каталіцкай моладзю. Ён заклікаў удзельнікаў спаткання не баяцца марыць, умацоўваць надзею і будаваць культуру сустрэчы. 

Святы Айцец адзначыў важнасць супрацоўніцтва на карысць супольнага дабра з людзьмі розных перакананняў і ідэалогій, у тым ліку камуністычнай. Ён заклікаў да будавання сацыяльнага сяброўства і пераадолення варожасці, закрытасці і няздольнасці да дыялогу. Сацыяльная нянавісць забівае душы, сказаў Папа.

Францішак заклікаў маладых кубінцаў быць людзьмі надзеі, якая не з’яўляецца звычайным аптымізмам. Надзея звязана са здольнасцю прысвячаць сябе будаванню будучыні. Яна плённая, дае жыццё і спрыяе сяброўству паміж членамі грамадства, лічыць Папа. 

Святы Айцец пракаментаваў сітуацыю з беспрацоўем сярод моладзі ў Еўропе. Народ, які не клапоціцца пра тое, каб даць моладзі працу не мае будучыні, адзначыў Пантыфік і заклікаў кубінскіх юнакоў і дзяўчат быць сапраўднымі будаўнікамі культуры сустрэчы.  

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

Добавлено: 21.09.15 21:00
348 0
Информация
Функция комментирования была временно отключена.
Авторизация
Логин Пароль
Последнее
Популярное
парадак каляды
11.01 09:07 226 0
на нядзелю 10.12.2017
09.12 21:15 217 0
РАРАТЫ
02.12 22:03 181 0
на нядзелю 03.12.2017
02.12 22:01 215 0