на нядзелю 27 верасня 2015 г.
на нядзелю 27 верасня 2015 г.

- У гэтым тыдні:

28.09 -пн- успамін св. Вацлава, Мучаніка.

29.09 -аў- свята св. Арханёлаў: Міхала, Габрыэля і Рафала. Св. Міхал з’яўляецца апякунам Касцёла на Беларусі. Молімся за Пастыраў і Божы Люд.

30.09 -ср- успамін св. Гераніма, святара і Доктара Касцёла.

01.10 -чц- успамін св.Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса. 1 чацвер месяца. Молімся аб новых і перад усім святых пакліканнях да святарства і манаства. Пачатак ружанцовага месяца.

02.10 -пт- 1 пятніца месяца. Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Успамін Святых Анёлаў Апякуноў.

03.10 -сб- 1 субота месяца. Набажэнства да Беззаганнага Сэрца НМП.

04.10 -ндз- 1 нядзеля месяца - адарацыйная. Адарацыя ў 8.00 і ў 12.30. Пасля Святой Імшы ў 13.00 змена ружанцовых таямнічкаў. Пасля Святой Імшы ў 11.00 – благаслаўленне для дзяцей, а затым спатканне з бацькамі дзяцей, якія 2 год падрыхтоўваюцца да I Святой Камуніі. Дзень малітваў за прафесараў, настаўнікаў, выхаваўцаў і катэхэтаў на Беларусі.

- Ружанец у нашым касцёле ў кожны дзень у 17.15. У нядзелю ў 12.30. Ружанец для дзяцей у аўторкі ў 10.00 і 16.30. Заахвочваем таксама маліцца на ружанцы дома, калі хто не можа прыйсці да касцёла. За малітву на ружынцы (5 таямніц) з разважаннем можна атрымаць цалкавіты адпуст.

- 04-10.10 – Тыдзень малітваў пра Справы Міласэрнасці.

Добавлено: 29.09.15 13:36
241 0
Информация
Функция комментирования была временно отключена.
Авторизация
Логин Пароль
Последнее
Популярное