уваскрос...
уваскрос...

Радасны дзень для нас настаў!!!
Хрыстoс змёртвыхпаўстаў!!!

Змёртвыхпаўстаў наш Пан і заззяў перад сваім народам. Сёння зранку мы не знайшлі нашага Пана ў гробе. Ён нагадаў нам яшчэ раз, што перамог  грэх і смерць сваёй любоўю. Таму хочацца пажадаць Вам, каб змёртвыхпаўсталы Пан Езус адарыў Вас:

Супакоем, бо, калі ён напоўніць Вашае сэрца, вы зможаце пераадолець усе цяжкасці.

Радасцю, бо яна адкрые Вам усю прыгажосць жыцця.

Надзеяй, бо яна будзе весці Вас дзень ада дня да лепшага.

Сілай, бо яна дапаможа Вам перамагчы хвіліны роспачы, сумненняў
і знеахвочвання.

Святлом, бо яно, палымеючы ў Вашай душы, пакажа  Вам правільны шлях.

Любоўю, бо толькі яна надасць Вашаму жыццю глыбокі і непахісны сэнс.

Жыццём, бо яно, беручы свой пачатак ад Змёртвыхпаўсталага, больш
не заканчваецца!!!

Шчыра віншую Вас з самым прыгожым святам хрысціян – Змёртвыхпаўстаннем Пана Езуса!

Добавлено: 15.04.17 08:57
144 0
Информация
Функция комментирования была временно отключена.
Авторизация
Логин Пароль
Последнее
Популярное