Новости
запрашаем на катэхэзу
план урокаў рэлігіі можа змяняцца. З пытаннямі запрашаем у парафіяльную канцэлярыю
Добавлено: 03.09.2017 08:24 | 79 0
уваскрос...
Радасны дзень для нас настаў!!! Хрыстoс змёртвыхпаўстаў!!! Змёртвыхпаўстаў наш Пан і заззяў перад сваім народам. Сёння зранку мы не знайшлі нашага Пана ў гробе. Ён нагадаў нам яшчэ раз, што перамог  грэх і смерць сваёй любоўю. Таму хочацца пажадаць Вам, каб змёртвыхпаўсталы Пан Езус адарыў Вас: Супакоем, бо, калі ён напоўніць Вашае сэрца, вы зможаце пераадолець усе цяжкасці. Радасцю, бо яна адкрые Вам усю прыгажосць жыцця. Надзеяй, бо яна будзе весці Вас дзень ада дня да лепшага. Сілай, бо яна дапаможа Вам перамагчы хвіліны роспачы, сумненняў і знеахвочвання. Святлом, бо яно, палымеючы ў Вашай душы, пакажа  Вам правільны шлях. Любоўю, бо толькі яна надасць Вашаму жыццю глыбокі і непахісны сэнс. Жыццём, бо яно, беручы свой пачатак ад Змёртвыхпаўсталага, больш не заканчваецца!!! Шчыра віншую Вас з самым прыгожым святам хрысціян – Змёртвыхпаўстаннем Пана Езуса!
Добавлено: 15.04.2017 08:57 | 145 0
на нядзелю 16.04.2017
У гэтым тыдні: Сёння – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста. Святая Імша ў 6.00, 13.00 і 18.00. Распачынаем Вялікодную Актаву. 17.04 -пн- Вялікодны Панядзелак. Святая Імша ў 9.00 і 18.00. 23.04 -ндз- 2 Вялікодная Нядзеля - нядзеля Божай Міласэрнасці. Заканчэнне Актавы. У парафіі на Вішняўцы – адпуст. Спатканне для моладзі ў нядзелю пасля Вячэрняй Святой Імшы.
Добавлено: 15.04.2017 08:44 | 144 0
на нядзелю 09.04.2017
У гэтым тыдні:      10.04 – Вялікі панядзелак      11.04 – Вялікі Аўторак       12.04 – Вялікая Серада      13.04 – Вялікі Чацвер – Успамінаем устанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыі і Святарства. O 10.00 – Святая Імша Хрызма ў Катэдры. 18.00 – Святая Імша Вялікай Вячэры. Адарацыя пасля Святой Імшы да 21.00.      14.04  - Вялікая пятніца – Успамінаем Муку і смерць на крыжы нашага Пана. У 17.30 – Крыжовы Шлях. У 18.00 набажэнства Мукі Пана Езуса. (Літургія Слова, адарацыя Крыжа і Святая Камунія). Пасля набажэнства – адарацыя да 21.00. У гэты дзень абавязывае сціслы пост (адзін пасілак да сыта і ўстрымацца ад мяснога). I дзень навэнны да Божага Міласердзя.      15.04 – Вялікая Субота. Адарацыя цэлы дзень (ад 8.00). Асвячэнне на вялікодны стол кожную гадзіну (ад 9.00 да 17.00 і пасля Святой Імшы). Абавязывае пост - ўстрымацца ад мяснога. Святая Імша ў 18.00 (Літургія Святла, Літургія Слова, Аднаўленне абяцанняў хросту). Пасля Святой Імшы – аднаўленне адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя праз цэлую ноч да рэзурэкцыі.      16.04 – Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана Езуса. Рэзурэкцыя ў 6.00. Затым Святая Імша ў 13.00 i 18.00.
Добавлено: 10.04.2017 08:43 | 160 0
на нядзелю 02.04.2017
У гэтым тыдні: 06.04 -чц- 1 чацвер месяца. Молімся аб новых і перад усім святых пакліканнях да святарства і манаства. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў 17.30. 07.04 -пц- 1 пятніца месяца. Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў 17.30. 08.04 -сб- Вечарам Крыжовы Шлях вуліцамі Гродна. 09.04 -ндз- Пальмовая нядзеля. Падчас кожнай Святой Імшы благаслаўленне пальмаў. Распачынаем Вялікі Тыдзень. Ахвяры прызначаныя на патрэбы ВДС у Гродне.​ У аўторак пасля вячэрняй Св. Імшы - спатканне дарослых перад бежмаваннем. У гэтым тыдні ўрокаў рэлігіі ў сераду і пятніцу не будзе.  07.04 –пц- адведзіны хворых ад 10.00. Моладзь падрыхтоўвае пальмы.
Добавлено: 01.04.2017 21:35 | 154 0
на нядзелю 26.03.2017
Парафіяльныя аб’явы 26-03-2017 У гэтым тыдні: Сёння – IV Нядзеля Вялікага Посту. 01.04 -сб-  1 субота месяца. Набажэнства да Беззаганнага Сэрца НМП. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў 17.30. 02.04 -ндз- 1 нядзеля месяца - адарацыйная. Адарацыя ў 8.00 і ў 12.30. Пасля Святой Імшы ў 11.00 – благаслаўленне для дзяцей. Пасля Святой Імшы ў 13.00 змена ружанцовых таямнічкаў.​ У аўторак пасля вячэрняй Св. Імшы - спатканне дарослых перад бежмаваннем. У гэтым тыдні ўрокаў рэлігіі не будзе.
Добавлено: 25.03.2017 21:57 | 132 0
<< <1234> >>
Авторизация
Логин Пароль
Последнее
Популярное