Новости
на нядзелю 19.03.2017
У гэтым тыдні: Сёння – III Нядзеля Вялікага Посту. Дзень харытатыўнай арганізацыі “Карытас” у Беларусі. Ахвяры на патрэбы гэтай арганізацыі. Гэта таксама дзень імянінаў Эмэрытаванага папы Бэнэдыкта XVI і Бп. Юзафа Станеўскага. Молімся за дастойных саленізантаў. 20.03 -пн- Урачыстасць Св. Юзафа – Апякуна нашай парафіі. У нашай парафіі можна ў гэты дзень атрымаць адпуст. Святая Імша ў 9.00, 13.00 і 18.00. Святую Імшу ў 18.00 ўзначаліць Я.Э.Кс.Бп Юзаф Станеўскі. У 17.15 - набажэнства да Св. Юзафа, Святая Імша ў 18.00 складковая ў інтэнцыях, якія вы запісываеце. 25.03 -сб- Урачыстасць Звяставання НМП. Дзень Святасці жыцця і малітвы ў інтэнцыі ненароджаных дзяцей. Пачатак духовай адопцыі. Святая Імша ў 9.00, 13.00 і 18.00. У касцёле пабрыгідзкім – адпуст. Парадак набажэнстваў у Вялікім Посце: Песні Жальбы – у нядзелю пасля Святой Імшы ў 13.00 Крыжовы Шлях –       пятніца пасля Святой Імшы ў 18.00 (агульная).                                   нядзеля пасля Святой Імшы ў 18.00 (для моладзі).                                   аўторак у 10.00 i 16.45 (для дзяцей). Хто не можа ўдзельнічаць у касцёле – заахвочваю маліцца ў доме. За ўдзел у набажэнствах Крыжовага Шляху і Песні Жальбы можна атрымаць цалкавіты адпуст. У суботу пасля вячэрняй Св. Імшы запрашаю на спатканне дарослых перад бежмаваннем. У гэтым тыдні Святая Імша і набажэнства: Панядзелак – у 9.00, 13.00 i 18.00 Аўторак – пятніца - у 18.00 Субота – у 9.00, 13.00 i 18.00 У сераду ў 17.30 набажэнства да Св. Юзафа, затым Святая Імша складковая ў інтэнцыях, якія вы запісываеце.
Добавлено: 18.03.2017 22:57 | 129 0
расклад каляды 2017
Расклад каляды ў нашай парафіі
Добавлено: 07.01.2017 21:28 | 186 0
Толькі з Богам!
“Слова сталася целам і пасялілася між намі, і ўбачылі мы славу Ягоную, славу, якую мае ад Айца Адзінародны, поўны ласкі і праўды.” (Ян 1, 14) Свята Божага Нараджэння - гэта ўрачысты момант, у якім мы адчуваем прысутнасць Бога, які заўсёды з намі. Няхай нованароджаны Езус пакажа Вам, як крочыць па шляху жыцця, бо Ён з’яўляецца Дарогай, і мужна абараняць сваю веру, таму што Ён з’яўляецца Праўдай, няхай адорыць Вас паўнатой жыцця, таму што Ён з’яўляеццца Жыццём. Няхай кожны дзень Новага 2017 Года будзе напоўнены супакоем і радасцю з пакорнага выканання волі Божай. Няхай прысутнасць Бога напоўніць Вашыя сем'і супакоем і любоўю.
Добавлено: 31.12.2016 14:11 | 246 0
02.10.2016
Ружанец у нашай капліцы ў кожны дзень у 17.15. У нядзелю ў 12.30. Для дзяцей ружанец у аўторак у 10.00 і 16.50. Заахвочваем таксама маліцца на ружанцы дома, калі хто не можа прыйсці да касцёла. 07.10 - 1 пятніца месяца – адведзіны хворых ад 10.00. 09.10 –ндз- пасля св. Імшы ў 11.00 спатканне з бацькамі дзяцей 1-га года падрыхтоўкі да І Святой Камуніі. Спатканне для моладзі пасля Вячэрняй Святой Імшы.
Добавлено: 03.10.2016 09:51 | 187 0
Са Святам
Хрыстус уваскрос! Няхай Яго моцай у сэрцы кожнага з нас уваскрэсне вера, надзея і любоў да Бога і чалавека. Няхай у нашых сем'ях, месцах навукі, працы і адпачынку ўваскрэсне ўзаемазразуменне і сапраўдны супакой. Давайце будзем усюды с сабой несці Хрыста і Яго Евангелле!
Добавлено: 26.03.2016 21:46 | 344 0
Урачыстасць Святога Юзафа 2016
Урачыстасць - гэта заўсёды магчымасць, каб сабралася ўся сям'я. Урачыстасць Святога Юзафа сабрала ў нашай парафіяльнай капліцы парафіяльную сям'ю, якая разам дзякавала за ўсе ласкі, якія мы атрымліваем праз заступніцтва святога апекуна. Перад урачыстасцю прайшлі велікапостныя рэкалекцыі, якія правёў а. Андрэй Урублеўскі. Святую Імшу ва ўрачыстасць узначаліў Кс. Біскуп Юзаф Станеўскі.На заанчэнне Святой імшы прадстаўнікі парафіяльнай супольнасці склалі віншаванні і найлепшыя пажаданні Кс. Біскупу Юзафу, які ў гэты дзень адзначае імяніны.
Добавлено: 23.03.2016 15:18 | 494 0
<< <12345> >>
Авторизация
Логин Пароль
Последнее
Популярное