Новости
Пантыфік: навучымся міласэрнаму позірку Езуса
21 верасня 2015 г. Святы Айцец наведаў Ольгін – горад ва ўсходняй частцы Кубы, у якім да гэтага часу не быў ніводзін з Рымскіх Пантыфікаў. На цэнтральнай плошчы Папа ўзначаліў Эўхарыстыю ў прысутнасці шматлікіх вернікаў.  У сваёй гаміліі Францішак пахіліўся над гісторыяй паклікання св. Мацвея. Ён сядзеў на мытні, а калі адчуў на сябе позірк Езуса і пачуў Яго заклік: “Ідзі за мной”, устаў і пайшоў, нагадаў евангельскае апавяданне Папа. “Якую сілу любові меў позірк Езуса, каб падштурхнуць Мацвея да таго, што ён учыніў; колькі сілы павінны былі мець тыя вочы, каб падняць яго!”, - заўважыў Святы Айцец. Ён прыпомніў, што яўрэі пагарджалі мытнікамі, да якіх адносіўся Мацвей, бо тыя збіралі падаткі і перадавалі іх рымлянам. Гэту катэгорыю людзей яны лічылі грэшнікамі і здраднікамі, і вымушалі сяліцца асобна ад іншых.  Езус, аднак, затрымаўся перад ім, паглядзеў на яго вачыма поўнымі міласэрнасці і гэты позірк адкрыў яго сэрца, вызваліў яго, аздаравіў, даў яму надзею, новае жыццё, як і Закхею, Бартымею, Марыі Магдалене, Пятру, а таксама кожнаму з нас. “Нават калі мы не асмельваемся ўзняць вочы на Пана, Ён першы глядзіць на нас”, - сказаў Папа. Францішак падкрэсліў, што позірк Езуса бачыць далей за грэх і някчэмнасць. Хрыстус прыйшоў менавіта для таго, каб шукаць тых, хто адчувае сябе нягодным Бога і іншых. “Дазволім, каб Езус паглядзеў на нас, дазволім, каб Яго позірк перамяніў нашы вуліцы, дазволім, каб Яго позірк вярнуў нам радасць і надзею”, - сказаў Папа. Паглядзеўшы на Мацвея, Хрыстус сказаў: “Ідзі за мной”. Ён устаў і пайшоў. Былы мытнік змяніўся. Цяпер ён не браў, а даваў – знайшоў радасць у служэнні. “Для Мацьвея і для кожнага, хто адчуў на сябе позірк Езуса, яго суграмадзяне больш не з’яўляюцца тымі, з якімі проста “жывеш побач”, якіх можна выкарыстоўваць і эксплуатаваць. Позірк Езуса нараджае місійную дзейнасць, служэнне, самаахвярнасць. Яго любоў вылечвае нашу недальнабачнасць і падштурхоўвае глядзець далей, не спыняцца перад тым, што відавочнае ці палітычна карэктнае”, - заўважыў Святы Айцец. Францішак заклікаў вернікаў вучыцца такому позірку, які меў Езус і дзяліцца Божай чуллівасцю і міласэрнасцю з хворымі, вязнямі, пажылымі людзьмі ці сем’ямі, якія перажываюць цяжкасці.  Пасля Эўхарыстыі і наведвання біскупскага палацу Францішак благаславіць Ольгін з “Пагорка Крыжа”, які ўзвышаецца над горадам і накіруецца ў Сант’яга-дэ-Куба, дзе сустрэнецца з кубінскімі біскупамі і наведае санктуарый Маці Божай Міласэрнасці з Эль-Кобрэ. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
Добавлено: 21.09.2015 21:07 | 480 0
Падрыхтоўка да СДМ: перэгрынацыя сімвалаў і малітва ў скайпе
У Касцёле ў Беларусі пачаліся ўступныя мерапрыемствы, связаныя з падрыхтоўкай да Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Кракаве ў 2016 годзе. Ужо адбываюцца сустрэчы паміж адказнымі за яе святарамі, а моладзь моліцца аб добрай арганізацыі і плёнах удзелу ў СДМ. Як паведаміў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё каардынатар Сусветных дзён моладзі ў Беларусі кс. Антоні Грэмза, на форум ужо зарэгістравана 5 тыс. маладых беларускіх вернікаў: “Гэта ўступная колькасць людзей - макрагрупа. Напэўна, гэта лічба будзе папаўняцца ўвесь час, удзельнікаў з Беларусі будзе больш, але гэта залежыць ад душпастыраў моладзі, ад таго, як яны заахвоцяць маладых вернікаў і як падрыхтуюць арганізацыю ўдзелу”. Акрамя таго, што ў розных дыяцэзіях ужо ідзе малітоўная падрыхтоўка да сусветнага моладзевага форума, плануецца, што з кастрычніка ў Беларусі пачнецца перэгрынацыя яго сімвалаў – паменшанай копіі крыжа і абраза Маці Божай. Яны стануць духоўнымі сімваламі еднасці каталіцкай моладзі Беларусі з моладдзю ўсяго свету. Сівалы атрымаюць моладзевыя душпастыры з кожнай дыяцэзіі, і тады яны пачнуць вандраваць па розных парафіях. “Мы ведаем пра тое, што моладзь таксама збіраецца арганізаваць у Беларусі праз скайп сумесны Ружанец у інтэнцыях Сусветных дзён моладзі. Плануецца злучыць маладых вернікаў з Мінску, Віцебску, Пінску, Гродна і іншых гарадоў, каб разам маліцца на Ружанцы. Таксама хочам злучыцца ў малітве з моладдзю Польшчы, якая будзе прымаць нас на СДМ”, - дадаў кс. Антоні. Што тычыцца непасрэдна шляху ў Кракаў, цяпер вядуцца перамовы аб тым, каб беларускія ўдзельнікі форума атрымалі візы бясплатна, як гэта бывае звачайна перад Сусветнымі днямі моладзі. Дарэчы, вернікі з Беларусі плануюць даехаць да Кракава не толькі аўтобусамі, але і цягнікамі. “Давяраем гэту справу Пану Богу, верым, што гэта справа Божая, і ўсё споўніцца, калі прыкладзем неабходныя намаганні”, - падкрэсліў кс. Антоні. Чакаецца, што ўжо хутка, адпаведнай камісіяй пры епіскапаце будзе афіцыйна зацверджваны беларускамоўны варыянт гімну СДМ, падрыхтаваны моладзю Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Таксама чакаецца зацверджэнне тэксту малітвы, прынятай арганізатарамі сустрэчы. З яе дапамогай моладзь будзе духоўна рыхтавацца да гэтай важнай падзеі. Павел Міцкевіч, Пінская дыяцэзія Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
Добавлено: 21.09.2015 21:03 | 501 0
Святы Айцец да кубінскай моладзі: не бойцеся марыць
20 верасня 2015 г., у гаванскім культурным цэнтры імя кс. Фелікса Варэлы, папа Францішак сустрэўся з кубінскай каталіцкай моладзю. Ён заклікаў удзельнікаў спаткання не баяцца марыць, умацоўваць надзею і будаваць культуру сустрэчы.  Святы Айцец адзначыў важнасць супрацоўніцтва на карысць супольнага дабра з людзьмі розных перакананняў і ідэалогій, у тым ліку камуністычнай. Ён заклікаў да будавання сацыяльнага сяброўства і пераадолення варожасці, закрытасці і няздольнасці да дыялогу. Сацыяльная нянавісць забівае душы, сказаў Папа. Францішак заклікаў маладых кубінцаў быць людзьмі надзеі, якая не з’яўляецца звычайным аптымізмам. Надзея звязана са здольнасцю прысвячаць сябе будаванню будучыні. Яна плённая, дае жыццё і спрыяе сяброўству паміж членамі грамадства, лічыць Папа.  Святы Айцец пракаментаваў сітуацыю з беспрацоўем сярод моладзі ў Еўропе. Народ, які не клапоціцца пра тое, каб даць моладзі працу не мае будучыні, адзначыў Пантыфік і заклікаў кубінскіх юнакоў і дзяўчат быць сапраўднымі будаўнікамі культуры сустрэчы.   Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
Добавлено: 21.09.2015 21:00 | 349 0
Вялікдзень
Дэкарацыя
Добавлено: 21.09.2015 20:51 | 318 0
Урачыстасць св. Юзафа
Парафіяльная Ўрачыстасць, якую ўзначаліў Кс. Бп Юзаф Станеўскі
Добавлено: 21.09.2015 20:48 | 337 0
Канікулы з Богам 2015
Добры час на пачатку канікул
Добавлено: 21.09.2015 20:45 | 326 0
<< <5678> >>
Авторизация
Логин Пароль
Последнее
Популярное
парадак каляды
11.01 09:07 226 0
на нядзелю 10.12.2017
09.12 21:15 217 0
РАРАТЫ
02.12 22:03 181 0
на нядзелю 03.12.2017
02.12 22:01 215 0